Пожаловаться на комментарий

Завітаў выпадкова, убачыўшы знак на дарозе М4, я ня ведаў, што трэба запісвацца загадзя, але мне пашчасьціла і я трапіў адначасова з сямьёй якая замаўляла экскурсію.
Дужа цікава, адкрыў для сябе Суціна і Парыжскую школу ўвогуле. Выдатная ідэя заля-кавярня. У гэтай зале ёсьць паліца з надзвычай цікавымі мне кнігамі, я з усёй сілы намагаўся запомніць назвы і аўтараў, але пакуль даехаў дадому забыўся. Кнігі пра габрэйскую і татарскую спадчыну Беларусі. Ідыш-беларускі слоўнік вось запомніў.
Дзякуй Сьвятлане за экскурсію і за каву.